На падставе распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня бягучага года нумар 112рп "Аб закупцы тэхнікі і абсталявання" аўтапарк сельгаспрадпрыемстваў Лепельскага раёна папоўніўся новай тэхнікай на суму каля 2 мільёнаў рублёў.

На падставе распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня бягучага года нумар 112рп "Аб закупцы тэхнікі і абсталявання" аўтапарк сельгаспрадпрыемстваў Лепельскага раёна папоўніўся новай тэхнікай на суму каля 2 мільёнаў рублёў.

На падставе распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня бягучага года нумар 112рп "Аб закупцы тэхнікі і абсталявання" аўтапарк сельгаспрадпрыемстваў Лепельскага раёна папоўніўся новай тэхнікай на суму каля 2 мільёнаў рублёў.

Так, у ААТ «Лепельаграсэрвіс» і ААТ «Чарэйшчына» прыбылі пагрузчыкі ўніверсальныя «АМКАДОР 342 С4» з ААТ «Амкадор» -- кіруючая кампанія холдынгу». Хочацца адзначыць, што гэта шматфункцыянальная машына, дзякуючы якой можна выканаць шырокі спектр работ у сферы сельскай гаспадаркі. Грузападымальнасць магутнага агрэгата складае 3800 кілаграмаў. Сярод шматлікіх функцый і тое, што ён абсталяваны прыладай для хуткай змены працоўных органаў, што дазваляе замяняць іх на працягу 1-2 хвілін.

Кіраўніцтва ААТ «Лепельаграсэрвіс» вырашыла даверыць новую тэхніку маладому, але вельмі дасведчанаму і перспектыўнаму механізатару Раману Юшкову, які больш за 5 гадоў працуе ў гэтай сельгасарганізацыі.

Хтосьці скажа: «Зусім малады, а яму ўжо новую тэхніку далі!». Тут той выпадак, калі малады -- не зялёны. Раман Віктаравіч за перыяд працы ў «Лепельаграсэрвісе» зарэкамендаваў сябе толькі з самага лепшага боку. Да атрымання новай тэхнікі працаваў на старой і паказаў, што пры якасным тэхнічным абслугоўванні і стаўленні, як да сваёй, транспартны сродак можа служыць вельмі доўга. Хлопец адрозніваецца працавітасцю і беражлівым стаўленнем да даверанага абсталявання. Многія віды палявых работ яму даводзілася выконваць не раз. Любая справа ў яго ладзіцца.

Дадам, Раман Віктаравіч на дадзены момант атрымлівае вышэйшую адукацыю. Упэўнена, з яго выйдзе высокакласны інжынер, таму што ён ведае працу ў сельскай гаспадарцы знутры.

– Вядома, я вельмі рады такому сучаснаму і магутнаму пагрузчыку. Спадзяюся, тэхніка не падвядзе, а я ў сваю чаргу буду працаваць з поўнай аддачай, – сказаў Раман Віктаравіч.

У ААТ «Лепельаграсэрвіс» таксама неўзабаве паступяць граблі-валкаабразавальнік ГВБ-6,2,

якія прызначаны для зграбання травы з пракосаў у валкі, варушэння яе ў пракосах, абыходжання і раскідвання валкоў. У тэхнікі найвышэйшая прадукцыйнасць, чыстае зграбанне, а таксама надзвычай беражлівая апрацоўка кармовай масы.

***

Наступным нашым аб'ектам стала ААТ «Чарэйшчына», парк якога цяпер упрыгожвае новы універсальны пагрузчык «АМКАДОР 342 С4». Працуе на ёй і сочыць за тэхнічным станам Мікалай Усовік.

— Мая прафесія мне па душы, — прызнаецца Мікалай. — Мне падабаецца важдацца, нешта рамантаваць, таму і выбраў для сябе такую працоўную дарогу.

Мікалай з дзіцінства любіць тэхніку, з бацькам шмат разоў ездзіў у кабіне трактара ТО-28. Пры выбары прафесіі ў прыярытэце было роднае гаспадарка, таму пасля заканчэння Лепельскага ПТВ-175 сеў за руль «Амкадора». Сам прыгнаў першы свой пагрузчык з Верхнядзвінска, на якім працаваў 13 гадоў, днямі з Віцебска прыехаў на новым.

-- У першы раз, калі ехаў на новым пагрузчыку, было моцнае хваляванне. Ніколі не сядзеў за рулём «Амкадора». Мне толькі паказалі «наперад-назад», а далей сам разбіраўся. Цяпер жа было зусім іншае адчуванне. Вопыт працы на гэтай тэхніцы ўжо дастаткова вялікі, у дарозе больш параўноўваў свой стары і новы пагрузчык, -- кажа Мікалай.

Жыццё даказвае, што добрасумленная праца дапамагае ў прафесійным росце, майстэрстве, а таксама ў прызнанні і павазе ў калектыве. Пра Мікалая толькі добрыя словы кажуць калегі і дырэктар прадпрыемства.

― Хлопец заўсёды з душой і прафесіяналізмам выконвае свае абавязкі, прыкладаючы максімум намаганняў, каб тэхніка заўсёды знаходзілася на лініі гатоўнасці, ― кажа пра работніка кіраўнік Іван Бабовіч. — Ён многае ўмее. Задумлівы, вынаходлівы, і ў калектыве яго цэняць. Хоць і малады, але вопыт мае дастатковы.

На момант нашага наведвання механізатар на «Амкадоры» загружаў кармы ў кармараздатчык, а ўвогуле хлопец выконвае розныя віды работ, з якімі можа справіцца магутная тэхніка.

У ААТ «Чарэйшчына» таксама паступіў культыватар-глыбарыхлільнік КГП-6,2 з ААТ «Амкадор». Адной з асаблівасцей тэхнікі з'яўляецца тое, што яна аснашчана блокам рэгулявання глыбіні, з дапамогай якога можна гэту аперацыю выконваць без неабходнасці прыпынку і выхаду з кабіны трактара.

Давялося пазнаёміцца з работнікамі ТАА «Гандлёвы дом «АМКАДОР-Агра» Яўгенам Сімончыкам і Раманам Лебёдкам, якія ў гэты дзень на тэрыторыі ААТ"Чарэйшчына" ажыццяўлялі дазборку культыватара і ўвод яго ў эксплуатацыю. Хлопцы, прыехаўшы на прыгожым сэрвісным мікрааўтобусе, за дзень выканалі поўны комплекс тэхнічных мерапрыемстваў.

-- Наша фірма ажыццяўляе перадпродажную падрыхтоўку тэхнікі «АМКАДОР» і запуск агрэгата ў працу з навучаннем персаналу, -- адзначыў Яўген Сімончык.

Толькі той, хто працуе на зямлі, глыбока разумее значнасць аграрных прафесій. Здавалася б, толькі была пасяўная, а ўжо ўборка ўраджаю заканчваецца. І тут не абысціся без трактарыстаў — працаўнікоў сталёвых коней.

Так, у ААТ «Чарэйшчына і КУПСХП «Лепельскае» прыбылі МТЗ-3522 з ААТ «Мінскі трактарны завод». Гэта адзін з самых магутных трактароў, які таксама называюць «флагманам» усяго сямейства «Беларусаў». Трактар прызначаны для выканання энергаёмістых сельскагаспадарчых работ на асноўнай і перадпасяўной апрацоўцы глебы, пасеве збожжавых і іншых культур, нарыхтоўцы кармоў, уборцы каранёвых пладоў, збожжавых і тэхнічных культур.

Механізатары сельгаспрадпрыемстваў, акрамя ўсяго набору функцый, адзначаюць, што ў яго прасторная і зручная кабіна са зручным кіраваннем, рэверсіўным пультам і кандыцыянерам.

-- Прыемна і тое, што ў кабіне выдатная тэрма- і шумоізаляцыя, усталявана сістэма ацяплення, ды яшчэ сядзенне кіроўцы можна рэгуляваць па вазе і росце, -- кажа механізатар ААТ «Чарэйшчына» Руслан Галай.

-- Думаю, што не варта тлумачыць усе перавагі МТЗ-3522 -- іх вельмі шмат. Для нашага прадпрыемства гэтая тэхніка стане сапраўдным памочнікам у перадпасяўной апрацоўцы глебы, а таксама на іншых работах, -- адзначыў інжынер па сельскагаспадарчых машынах КУПСХП «Лепельскае» Арцём Паус.

Таксама ў КУПСХП «Лепельскае» неўзабаве паступяць граблі-валкаабразавальнік ГВБ-6,2 і касілка-плюшчылка КПР-9-04 вытворчасці ААТ «Гомельскі завод ліцця і нармаляў». Касілка прызначана для кашэння зялёных сеяных і натуральных траў з адначасовай механічнай апрацоўкай, кандыцыянаваннем і ўкладкай скашанай масы на сцярню ў тры валкі.

Сучасная і якасная сельскагаспадарчая тэхніка – адзін з асноўных шляхоў паспяховага і прыбытковага развіцця сельскай гаспадаркі. Жадаем аграрыям поспехаў і сіл у іх нялёгкай, але вельмі важнай працы! Бо менавіта работнікі сферы сельскай гаспадаркі сваёй самаадданай працай забяспечваюць харчовую бяспеку Лепельшчыны і краіны ў цэлым, дабрабыт і росквіт кожнай беларускай сям'і.

Наталля Храпавіцкая.