15 сакавіка, Мінск /Людміла Сац - БЕЛТА/. Ажыятажны попыт населения на валюту ў Беларусі хутка спадзе. Пра гэта заявіў карэспандэнту БЕЛТА старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч, каментуючы бягучую сітуацыю на валютным рынку краіны.
Па словах кіраўніка Нацбанка, тыя праблемы, якія сёння ёсць на валютным рынку, спецыяльна нагнятаюцца СМІ і ў Інтэрнэце. Перыядычна ўкідваецца інфармацыя аб тым, што будзе дэвальвацыя, і гэта адбываецца ледзь ці не кожны дзень. Менавіта такім чынам і з'яўляюцца неабгрунтаваныя чуткі аб абясцэньванні нацыянальнай валюты.
"Банкі сёння задавальняюць попыт на валюту. Думаю, пройдзе некалькі дзён і людзі супакояцца, "набегі" на абменнікі скончацца", - сказаў Пётр Пракаповіч.
Што тычыцца рэкамендацый МВФ па правядзенні рэзкай дэвальвацыі, то кіраўнік Нацбанка на гэта адзначыў: "Мы праводзім сваю валютную палітыку. У нас з МВФ няма ніякіх пагадненняў, няма ніякіх абавязацельстваў перад фондам. Наша грашова-крэдытная палітыка зацверджана ўказам кіраўніка дзяржавы, і ў межах гэтага ўказа мы працуем".-0-
БЕЛТА
Ажыятажны попыт на валюту з боку насельніцтва Беларусі хутка спадзе - П.Пракаповіч
15.3.20110 праглядаў