Альтанка запрашае спыніцца
У аграгарадку Баброва сёлета на ўездзе ўстаноўлены два сталы, зладкаваны чатыры лаўкі і пабудавана прыгожая альтанка, якія размясціліся побач з невялікай прыдарожнай сажалкай. Непадалёк знаходзіцца і магазін спажывецкай кааперацыі, у якім можна набыць як прадукты харчавання, так і тавары першай неабходнасці прамысловай вытворчасці.
Вясковыя святы
Традыцыйным ужо стала правядзенне ў сельсавеце святаў вёсак і вуліц, на якіх вядзецца гаворка аб заслужаных людзях, ветэранах сельскагаспадарчай вытворчасці і сацыяльнай сферы, аб моладзі, якая паказвае прыклад у працы і асабістым жыцці. Не абыходзяцца такія святы без папулярных песень, арганізацыі вясёлых забаў, іншых цікавых падзей. Так што ніхто на такіх святах не сумуе. Акрамя таго, аднавяскоўцы або суседзі, якія пражываюць на адной вуліцы, у ходзе такога свята бліжэй знаёмяцца паміж сабой, дасягаюць большага ўзаемаразумення, вучацца цікава і з карысцю праводзіць вольны час. Дапамагаюць ім у гэтым супрацоўнікі мясцовага сельскага Дома культуры. Толькі летам прайшлі святы вёскі Батукалава і вуліцы Прыазёрная ў аграгарадку Баброва.
Попыт ад 70 да трох мільёнаў
Тэрыторыя сельсавета – гэта край блакітных азёр і іншых непаўторных па-прыгажосці навакольных прыродных краявідаў. Жыхары Мінска і іншых буйных гарадоў нашай краіны з задавальненнем набываюць тут зямельныя ўчасткі для пабудовы жылых дамоў-лецішчаў. Летась адзін з такіх зямельных участкаў плошчай 15 сотак у вёсцы Гаравыя быў прададзены на аўкцыёне за 70 млн. рублёў, а за два іншыя прыкладна такой жа плошчы ў вёсцы Заслаўкі іх цяперашнія гаспадары заплацілі адпаведна 40 і 10 млн рублёў. Аднак аўкцыён – справа непрадказальная, цэны на ім фарміруюцца на рыначных умовах і залежаць толькі ад наяўнасці рэальнага попыту ў канкрэтны час. Сёлета прададзены адзін участак у вёсцы Завадзіна за тры мільёны 150 тыс рублёў.
Добраўпарадкаванне