21 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. У Глыбоцкім раёне бабуля ледзь выратавала нованароджаную і аднагадовую унучак з агню, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо. Дзяўчынкі знаходзіліся ў доме пад наглядам бабулі, іх 23-гадовая мама па справах з'ехала ў райцэнтр. З-за чаго ўспыхнуў агонь і па якой прычыне ён пачаў хутка распаўсюджвацца, пакуль усталёўваецца. Але бабуля, на шчасце, здолела выцягнуць дзяцей з агню. Больш за ўсё пацярпела адна-гадовая малая - у яе апёкі 20% цела, у нованароджанай дзяўчынкі - 7%, у самой ратавальніцы - 5%. Усе яны дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу. З-за спазнення званка ратавальнікам захаваць дом не ўдалося - ад яго засталіся толькі абвугленыя сцены. Сям'я, са слоў суседзяў, лічылася паспяховай.-0-

БЕЛТА