Рэспубліканскі форум "Студэнцкія СМІ Беларусі" пройдзе 23 красавіка ў Мінску. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міжнароднага ўніверсітэта "МИТСО", на базе якога збяруцца прадстаўнікі ВНУ.
Рэспубліканскі форум "Студэнцкія СМІ Беларусі" пройдзе 23 красавіка ў Мінску. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міжнароднага ўніверсітэта "МИТСО", на базе якога збяруцца прадстаўнікі ВНУ.
"Рэспубліканскі форум праводзіцца для павышэння эфектыўнасці інфармацыйнай камунікацыі ў сістэме выхаваўчай і ідэалагічнай работы ВНУ, - сказала начальнік аддзела выхаваўчай работы Міжнароднага ўніверсітэта "МИТСО" Таццяна Яшына. - Вынікам яго работы стане стварэнне банка даных студэнцкіх СМІ".
Праграмай форуму запланавана выстава студэнцкіх друкаваных выданняў, прэзентацыі студэнцкіх тэле- і радыёканалаў, планарае маецца пасяджэнне, майстар-класы прадстаўнікоў вядомых беларускіх СМІ, праца секцый па тэмах "Роля студэнцкіх газет і часопісаў у працэсе інтэграцыі маладзёжных ідэй у студэнцкім асяроддзі", "Тэлебачанне і радыё як сацыяльна-інфармацыйны феномен", "Інфармацыйнае забеспячэнне маладзёжнай палітыкі ў сучасных умовах".
Форум з'яўляецца адным з мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рамках Года моладзі. Яго арганізатарам выступае Міністэрства адукацыі, саарганізатарам - Міжнародны ўніверсітэт "МИТСО".
Навіны Беларусі (БЕЛТА)