9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця Беларусі сумесна з Міністэрствам адукацыі праводзіць рэспубліканскі творчы конкурс малюнкаў "Мой школьны аўтобус", паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры банка.

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця Беларусі сумесна з Міністэрствам адукацыі праводзіць рэспубліканскі творчы конкурс малюнкаў "Мой школьны аўтобус", паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры банка.

Прыняць удзел у конкурсе могуць навучэнцы ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 5 да 17 гадоў. Асноўная ідэя конкурсу - прыцягненне дзяцей да распрацоўкі лагатыпа (эмблемы) беларускіх школьных аўтобусаў.

Як растлумачылі ў прэс-цэнтры, малюнкі могуць быць фармату А4 і А3, выкананы на любым матэрыяле (ватман, кардон, палатно) у адвольнай тэхніцы малявання і з выкарыстаннем любых выяўленчых сродкаў. "Малюнкі павінны быць зроблены з адпаведным слоганам - лаканічнай, лёгка запамінальнай фразай, якая выказвае, на думку аўтара, сутнасць сацыяльнай праграмы "Школьны аўтобус", - адзначылі ў прэс-цэнтры Банка развіцця. Малюнкі абавязкова павінны быць выкананы самастойна.

Конкурс праводзіцца ў 2 этапы. Да 10 кастрычніка 2014 года ўдзельнікі могуць накіроўваць свае работы поштай (або даставіць самастойна) на адрас Банка развіцця з абавязковай паметкай "На конкурс дзіцячага малюнка". Пераможца будзе вызначацца на другім этапе шляхам інтэрнэт-галасавання на сайце банка з 17 па 31 кастрычніка.

Пераможца і фіналісты конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі, прадастаўленымі Банкам развіцця. Пераможцу чакае ноўтбук, а фіналістаў - планшэтныя камп'ютары.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)