5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлеканал "Беларусь 2" пакажа 9 верасня відэафільм "Дзень беларускага пісьменства", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Сталіцай свята сёлета стаў горад Глыбокае Віцебскай вобласці. Тэлевізійныя гледачы пераканаюцца ў тым, што гэты выбар зроблены не выпадкова. Радзіма Ігната Буйніцкага багатая талентамі, пра што сведчыць праграма святкавання. Яна была насычана яркімі запамінальнымі падзеямі і сустрэчамі. Разам з традыцыйнымі афіцыйнымі мерапрыемствамі ўвазе гасцей і гараджан былі прадстаўлены арыгінальныя моладзевыя і дзіцячыя праекты, тэатралізаванае дзейства "Вытокі духоўнасці", кніжныя выставы і кірмашы, дзіцячы пленэр імя Язэпа Драздовіча і многае іншае.
Відэафільм "Дзень беларускага пісьменства" будзе паказаны на "Беларусь 2" у 15.15.-0-
БЕЛТА
"Беларусь 2" пакажа відэафільм пра Дзень беларускага пісьменства
5.9.20120 праглядаў