30 снежня, Мінскі раён /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь больш не прыме ніякіх ультыматумаў. Пра гэта заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адказваючы на пытанне, як Аляксандр Лукашэнка адрэагуе на патрабаванне Захаду вызваліць усіх арыштаваных, уключаючы экс-кандыдатаў у прэзідэнты, у якасці ўмовы для працягу кантактаў і дыялогу, кіраўнік дзяржавы сказаў: "Ніякіх ультыматумаў мы больш не прымем. Калі нам будуць ставіць нейкія непрымальныя ўмовы, прытым зыходзячы з падвойных стандартаў - мы іх таксама не прымем".
"Патрабаваць ад мяне не трэба: мы будзем рабіць, як у Францыі, Германіі, там жа прэзідэнт можа вызваліць чалавека з-пад следства. Так, я магу на стадыі следства, мне законам гэта дазволена, але калі для гэтага ёсць падставы, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Калі яны не датычныя да масавых пагромаў, а апынуліся там па ідэйных меркаваннях, я асабіста буду разглядаць гэтае пытанне. Калі ты вінаваты - я ў гэта ўмешвацца не буду".
Прэзідэнт адзначыў, што кожны павінен адказваць за сябе, свае дзеянні. "Іх лёс у іх руках. І яны гэта ведаюць. Калі нехта на нас будзе ціснуць і патрабаваць - будзе толькі горш", - дадаў ён. -0-
БЕЛТА
Беларусь больш не прыме ніякіх ультыматумаў - А.Лукашэнка
30.12.20100 праглядаў