29 снежня, Віцебск /Дыяна Курыла - БЕЛТА/. Дадатковы імпарт электраэнергіі ў Беларусь з Расійскай Федэрацыі і Украіны ў 2012 годзе будзе эканамічна абгрунтаваным, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.
"Мы будзем імпартаваць электраэнергію з Расіі і Украіны з пункту гледжання эканамічнай мэтазгоднасці", - сказаў ён. Пры гэтым намеснік міністра растлумачыў, што ёсць гарантаваныя аб'ёмы пастаўкі, па якіх падпісаны дагаворы, і дадатковыя аб'ёмы, якія будуць ажыццяўляцца зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці.
Назваць аб'ёмы гарантаванага імпарту электраэнергіі Міхаіл Міхадзюк адмовіўся, спаслаўшыся на камерцыйную таямніцу, сказаўшы толькі, што яны на ўзроўні 2011 года.-0-
БЕЛТА
Беларусь будзе імпартаваць дадатковы аб'ём электраэнергіі зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці - М.Міхадзюк
29.12.20110 праглядаў