23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэальнасць такая, што менавіта Беларусь сёння дэманструе ўсяму свету, як трэба адстойваць суверэнітэт, стабільнасць і бяспеку, аднак трэба быць увесь час напагатове і трымаць парах сухім. Пра гэта заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 23 лютага на прыёме кіруючага складу Узброеных Сіл і праваахоўных органаў з нагоды Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На думку Прэзідэнта, у цяперашніх умовах асабліва неабходна высокая адказнасць кіраўнікоў сілавых структур, кожнага афіцэра за забеспячэнне ўмоў для стваральнай працы беларускага народа.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Наперадзе ў нас - вырашэнне вельмі складаных і адказных задач. У тым ліку рэалізацыя новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, далейшая мадэрнізацыя Узброеных Сіл, падтрыманне іх высокай баявой гатоўнасці і маральнага духу. Для гэтага вы маеце не толькі неабходныя рэсурсы, але і галоўнае - узорную падтрымку дзяржавы і народа, усведамленне кожным грамадзянінам сваёй супрычастнасці да абароны Айчыны, адказнасці за падтрыманне міру і стабільнасці ў нашым агульным беларускім доме".
Па словах Аляксандра Лукашэнкі, сёння чалавек у пагонах, няхай гэта будзе вайсковец, супрацоўнік іншых органаў сістэмы бяспекі, служыць узорам мужнасці, сумленнасці і прыстойнасці. Менавіта таму ў грамадстве нязменнай павагай карыстаецца няпростая, але высакародная і патрэбная прафесія - Радзіму абараняць.-0-
БЕЛТА
Беларусь дэманструе ўсяму свету, як трэба адстойваць суверэнітэт, стабільнасць і бяспеку
23.2.20110 праглядаў