28 жніўня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і Азербайджан намяцілі перспектывы развіцця вытворчай кааперацыі і пашырэння прамых паставак. Такой дамоўленасці дасягнулі сёння прэзідэнты дзвюх краін на сустрэчы ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь разлічвае на падтрымку сумеснай вытворчасці, у тым ліку з улікам іх падключэння да механізмаў дзяржаўных і галіновых праграм.
Кіраўнік беларускай дзяржавы звярнуў увагу на тое, што створаныя ў Азербайджане сумесныя вытворчасці добра сябе зарэкамендавалі. Сёння там выпускаюцца трактары, грузавыя і камунальныя аўтамабілі, аптычныя прыборы, святлодыёдныя свяцільнікі. Сярод новых напрамкаў дамінуе вытворчасць колавых цягачоў і аўтобусаў МАЗ. У 2011 годзе зборачныя вытворчасці забяспечылі каля 40% беларускага экспарту.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што цяперашняя сустрэча стане чарговым значным этапам у двухбаковых адносінах, дазволіць намяціць новыя напрамкі супрацоўніцтва. "Думаю, што калі мы такімі тэмпамі будзем прасоўвацца ў адносінах, то суседзі маюць права нам пазайздросціць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
БЕЛТА
Беларусь і Азербайджан намяцілі перспектывы развіцця вытворчай кааперацыі і пашырэння прамых паставак
28.8.20120 праглядаў