9 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Беларусь і Ізраіль разглядаюць пытанне адмены віз, паведаміў сёння карэспандэнту БЕЛТА першы сакратар Пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Генадзь Палішчук. Ён прымае ўдзел у Дне Ізраіля, які ў Віцебску праводзіць пасольства Ізраіля.
"Хочацца верыць, што ў найбліжэйшай будучыні гэтае пытанне будзе вырашана", - сказаў дыпламат.
У лістападзе 2008 года адбыліся консульскія перамовы Беларусі і Ізраіля, на якіх разглядалася магчымасць адмены віз паміж дзвюма краінамі. Падобны бязвізавы рэжым ужо існуе паміж Ізраілем і Расіяй. Украіна і Ізраіль з лютага 2011 года пераходзяць на бязвізавы рэжым паездак грамадзян.
Пераход на бязвізавы рэжым дае права на перасячэнне мяжы, уезд на тэрыторыю іншай дзяржавы або знаходжанне ў ёй без візы на працягу 90 дзён на працягу паўгода.-0-
БЕЛТА
Беларусь і Ізраіль разглядаюць пытанне адмены віз
9.12.20100 праглядаў