14 мая, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан могуць удвая павялічыць аб'ём узаемнага гандлю, вялікіх перашкод для гэтага няма. Пра гэта заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, падводзячы вынікі перамоваў у Мінску з кіраўніком казахстанскай дзяржавы Нурсултанам Назарбаевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адчувальныя вынікі дае рэалізацыя "дарожнай карты" па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на 2012-2013 гады. Гэты дакумент уключае каля 60 сумесNых мерапрыемстваў і праектаў ва ўсіх сферах узаемадзеяння. Дзяржавы ўжо наблізіліся да тавараабароту ў $1 млрд., але, на думку беларускага лідара, павінны яго павялічыць удвая. "Гэта кропля ў моры. Мы павінны ў два разы павялічыць наш тавараабарот, тым больш што вялікіх перашкод для гэтага няма. А перспектывы наперадзе яшчэ лепшыя", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. Беларусь разлічвае і ўжо атрымала падтрымку Прэзідэнта Казахстана на тое, каб мець у гэтай краіне пляцоўку, з якой можна было б працаваць на ўсёй тэрыторыі Цэнтральнай Азіі і нават у Кітаі. "Вашы інтарэсы мы заўсёды з задавальненнем прадставім у Еўропе. Гэта будзе ваша унікальная пляцоўка для працы ў Еўрапейскім саюзе і на захадзе Мытнага саюза", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да казахстанскага боку. Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на паспяхова рэалізуемыя сумесныя праекты. Так, за апошнія некалькі гадоў на базе беларускіх прамысловых і навуковых распрацовак у Казахстане створана 12 сумесNых вытворчасцей, пры гэтым 4 з іх у 2011 годзе. Яны спецыялізуюцца на выпуску трактароў, камбайнаў, кар'ернай, аўтамабільнай, спецыяльнай тэхнікі, сельскагаспадарчых машын. У цяперашні час у актыўнай стадыі рэалізацыі знаходзяцца 13 сумесNых праектаў, 7 з якіх уключаны ў дзяржаўныя праграмы Казахстана. Каля 40 сумесNых праектаў рэалізуюцца ў рамках праграмы навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва толькі ў 2012-2013 гадах.