Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч 14 лістапада правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжанам Вэньчуанем. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Суразмоўцы абмеркавалі вынікі мінулай 31 кастрычніка і 1 лістапада II Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. Прадстаўнік Кітая павіншаваў беларускі бок з паспяховым правядзеннем гэтага мерапрыемства.

У ходзе сустрэчы была адзначана важнасць далейшай працы па пабудове роўнай і непадзельнай архітэктуры бяспекі на еўразійскім кантыненце і фарміраванні новага шматпалярнага сусветпарадку, што адпавядае інтарэсам усіх членаў міжнароднай супольнасці.

Бакі абмяняліся думкамі аб узаемадзеянні Беларусі і Кітая ў міжнародных арганізацыях, у першую чаргу ў ААН. Яны пацвердзілі нязменна высокі ўзровень супрацоўніцтва і ўзаемнай падтрымкі на шматбаковых пляцоўках у рэчышчы стратэгічнага партнёрства Мінска і Пекіна. Таксама абмеркавалі ход рэалізацыі кітайскай ініцыятывы па стварэнні Міжнароднай арганізацыі па медыяцыі, у тым ліку крокі па яе сумесным прасоўванні сярод дзяржаў - членаў СНД.

belta.by