Беларусь і Кітай прысвецяць наступны год супрацоўніцтву ў навуцы, тэхналогіях і інавацыях. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў 22 жніўня на сустрэчы з прэм'ерам Дзяржаўнага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Цянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння мы даём старт Году супрацоўніцтва ў галіне навукі, тэхналогій і інавацый (2024-2025 гады). Перакананы, яго вынікі стануць дарожнай картаю для нашых урадаў па развіцці супрацоўніцтва ў самых перадавых галінах", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.