2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На другім пасяджэнні сумеснай беларуска-кувейтскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якое завяршылася 1 верасня ў Мінску, краіны дасягнулі дамоўленасцей па развіцці супрацоўніцтва ў эканоміцы і сферы інвестыцый. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Бакі падпісалі выніковы пратакол, які зафіксаваў асноўныя дасягнутыя дамоўленасці па развіцці супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай і гандлёва-эканамічнай сферах, а таксама супрацоўніцтва ў галіне спорту і турызму, сельскай гаспадаркі, супрацоўніцтва паміж праваахоўнымі органамі і гандлёва-прамысловымі палатамі дзвюх краін.

Таксама дасягнута пагадненне аб правядзенні трэцяга пасяджэння сумеснай беларуска-кувейтскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў горадзе Эль-Кувейце ў 2015 годзе.

Кувейцкая дэлегацыя на чале з намеснікам міністра фінансаў Дзяржавы Кувейт Халіфай М.Хамадам сустрэлася з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Валянцінам Рыбаковым, старшынёй беларускай часткі сумеснай камісіі, і першым намеснікам міністра фінансаў Беларусі Уладзімірам Амарыным.

Замежная дэлегацыя таксама правяла сустрэчы ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, Беларускай гандлёва-прамысловай палаце і Банку развіцця.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)