4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях (ГКНТ) Беларусі і Міністэрства адукацыі і навукі Літвы праводзяць конкурс сумесных беларуска-літоўскіх навукова-тэхнічных праектаў на 2015-2016 гады. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ГКНТ.
Конкурс праводзіцца па прыярытэтным напрамках двухбаковага супрацоўніцтва: новыя матэрыялы і новыя крыніцы энергіі, медыцына, фармацыя і прамысловыя біятэхналогіі, інфармацыйныя і тэлекамунікацыйныя тэхналогіі, тэхналогіі вытворчасці, перапрацоўкі і захоўвання сельскагаспадарчай прадукцыі, рэсурса- і энергазберагальныя тэхналогіі вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі, экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне, гуманітарныя і сацыяльныя даследаванні.
Дакументы для разгляду прымаюцца ў перыяд да 31 сакавіка 2014 года. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прадставіць у ГКНТ заяўку на ўдзел у сумесным праекце і камплект заяўных формаў. Парадак падачы і разгляду дакументаў будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з палажэннем аб навукова-тэхнічных праектах, якія выконваюцца ў рамках міжнародных дагавораў Беларусі.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)