28 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і ААЭ прапрацоўваюць магчымасці спрошчэння візавага рэжыму. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Валянцін Рыбакоў звярнуў увагу на тое, што з пачаткам функцыянавання ў 2008 годзе рэгулярнага прамога авіязлучэння паміж дзвюма сталіцамі адзначаецца інтэнсіфікацыя кантактаў не толькі па афіцыйнай лініі, але і па ўсіх напрамках. Ён адзначыў, што ў сувязі з гэтым усё больш актуальным становіцца пытанне аб палягчэнні візавых фармальнасцей.
"Ва ўзаемадзеянні з эмірацкімі партнёрамі мы прапрацоўваем магчымасці спрошчэння візавага рэжыму для грамадзян Беларусі, падкрэсліваючы нашу гатоўнасць да сустрэчнага руху ў гэтым напрамку", - сказаў намеснік міністра.
Паводле яго слоў, першым крокам на гэтым шляху павінна стаць пагадненне аб бязвізавых паездках для ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў, якое плануецца падпісаць у бягучым годзе.-0-