Беларусь і Пакістан дамовіліся пашыраць супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валянціна Рыбакова са спецыяльным памочнікам прэм'ер-міністра Пакістана па міжнародных справах Тарыкам Фацемі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Мэтай візіту беларускай дэлегацыі ў Ісламабад стала актывізацыя двухбаковых адносін па шырокім спектры пытанняў з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва. "Па выніках праведзеных перамоваў дасягнута дамоўленасць аб пашырэнні супрацоўніцтва ў сферы эканомікі, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, юстыцыі, культуры і адукацыі", - распавялі ў прэс-службе.

Валянціна Рыбакова суправаджала дэлегацыя ў складзе прадстаўнікоў Апарата Савета Міністраў, міністэрстваў замежных спраў, прамысловасці, юстыцыі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, ААТ "Мінскі трактарны завод", "Нафтан", "Магатэкс", Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)