Дамова аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Пакістанам падпісана 10 жніўня ў Мінску. Подпісы пад дакументам паставілі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У прысутнасці Аляксандра Лукашэнкі і Наваза Шарыфа падпісаны шэраг дакументаў у сферы гуманітарнага і рэгіянальнага супрацоўніцтва. Так, Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі і ўрад правінцыі Пенджаб падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні. Падпісана таксама пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх сувязей паміж гарадамі Мінск і Ісламабад.
Акрамя таго, падпісаны пакет дакументаў, які тычыцца міжвузаўскага супрацоўніцтва.
Навіны Беларусі (БЕЛТА)