1 ліпеня, Мінск /Вольга Беляўская - БЕЛТА/. Беларусь і Расія блізкія да падпісання пакета дакументаў па пастаўках газу. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Першы віцэ-прэм'ер адзначыў, што з расійскім бокам пакуль не дасягнута дакладнае пагадненне аб цэнах пастаўкі газу для Беларусі. "Пакуль мы з Мілерам не парафіравалі гэтыя дакументы, мы ўзгаднілі ўсе пытанні не на 100%, але блізкія да дамоўленасці", - сказаў ён. У пакет, які плануецца да падпісання, уваходзіць 5 дакументаў. Беларусь звязвае пытанне аб продажы 50% акцый "Белтрансгаза" са зніжэннем цэн на расійскі газ. "Жыццё прымушае разглядаць у пакеце гэтыя пытанні", - дадаў Уладзімір Сямашка. На думку першага віцэ-прэм'ера, Беларусі і Расіі неабходна ўжо сёння абмяркоўваць праект новага кантракта па пастаўках газу. Дзеючы кантракт заканчваецца 31 снежня. "Заўчасныя абмеркаванні і падрыхтоўка праекта кантракта важныя і для Беларусі, і для Расіі, бо фарміруецца бюджэт наступнага года і трэба разумець, якая цана будзе на энерганосьбіты", - сказаў ён, дадаўшы, што новы кантракт павінен адпавядаць прынцыпам ЕЭП. -0-

БЕЛТА