25 лістапада, Масква /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў падчас двухбаковай сустрэчы прыйшлі да адзінага меркавання, што Беларусь і Расія павінны разам адказваць на выклікі, якія ўзнікаюць на сучасным этапе перад дзяржавамі. Пра гэта заявіў сёння кіраўнік беларускай дзяржавы на пасяджэнні Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы абмяркоўвалі многія праблемы і, шчыра кажучы, выклікі, якія сёння ўзнікаюць перад нашымі дзяржавамі. Мы гэтага не хаваем. Можа быць, занадта публічна пра гэта не гаворым. Але выклікі вялікія", - сказаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што прэзідэнты прыйшлі да адзінага меркавання, што перад гэтымі выклікамі "хто-хто, а Беларусь і Расія павінны быць разам". "Гэта павінны ведаць усе", - падкрэсліў ён. "Абмяркоўваючы зараз гэтыя пытанні, мы сказалі, што гэта непарушна", - дадаў беларускі лідар.
Па словах Аляксандра Лукашэнкі, бакі вырашылі, што павінны падпісаць усё, што падрыхтавана парадкам дня, каб нічога не адкладаць і не разбураць. "З'явіліся некаторыя нюансы, мы дамовіліся, што мы ў стане на працягу гэтага года гэтыя праблемы абмеркаваць і дадаткова ў двухбаковым фармаце на ўзроўні ўрадаў або прэзідэнтаў прыняць рашэнне", - сказаў беларускі лідар.-0-
БЕЛТА
Беларусь і Расія павінны разам адказваць на выклікі сучаснасці - А.Лукашэнка
25.11.20110 праглядаў