Генеральныя пракуратуры Беларусі і Расіі стварылі сумесную рабочую групу па ўсталяванні абставін генацыду савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў міжнародна-прававым упраўленні Генеральнай пракуратуры Беларусі.
Генеральныя пракуратуры Беларусі і Расіі стварылі сумесную рабочую групу па ўсталяванні абставін генацыду савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў міжнародна-прававым упраўленні Генеральнай пракуратуры Беларусі.
Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Шведа звярнуўся да генеральнага пракурора Расійскай Федэрацыі Ігара Краснава з ініцыятывай аб стварэнні сумеснай рабочай групы па ўсталяванні абставін генацыду савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І сёння было падпісана распараджэнне генеральных пракуратур Беларусі і Расіі аб стварэнні такой групы. У яе склад уключаны найбольш вопытныя і кваліфікаваныя пракурорскія работнікі абедзвюх дзяржаў.
"Важнасць прававога і маральнага аспекта перажытай савецкім народам трагедыі, захаванне міжнароднай памяці аб ахвярах нацызму, недапушчальнасць спроб адраджэння радыкальных нацыяналістычных ідэалогій у грамадстве з'яўляюцца сферамі асаблівай адчувальнасці для сучасных Беларусі і Расіі", - падкрэслілі ва ўпраўленні.
Высока ацэньваючы кансалідацыю сумеснх намаганняў з Генеральнай пракуратурай Расійскай Федэрацыі пры расследаванні крымінальных спраў аб генацыдзе савецкага народа, бакі ў цяперашні час праводзяць маштабную работу з прыцягненнем прадстаўнікоў праваахоўных органаў, архіўных устаноў і навуковай супольнасці з мэтай атрымання доказаў і высвятлення абставін, неабходных для поўнага і ўсебаковага расследавання крымінальнай справы.
Крыніца: belta.by