20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія працягваюць перамовы па крэдытным і катрактным пагадненнях на будаўніцтва АЭС. Пра гэта паведаміў 19 верасня журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы вядзём рабочыя кансультацыі, рабочыя групы працягваюць працу па іх падрыхтоўцы, аднак неабходна, каб гэтыя дакументы прайшлі ўнутрыдзяржаўныя працэдуры ў дзвюх краінах", - сказаў намеснік міністра. Пры гэтым ён падкрэсліў, што тэрміны падпісання крэдытнага і катрактнага пагадненняў будуць залежаць менавіта ад таго, наколькі хутка дакументы пройдуць унутрыдзяржаўныя працэдуры. "Ступень іх падрыхтоўкі ў рабочых групах высокая", - праінфармаваў Міхаіл Міхадзюк.
Адказваючы на пытанне, ці будуць гэтыя пагадненні падпісаны ў пакеце, намеснік міністра адзначыў, што расійскі бок не патрабуе гэтага. Для беларускага боку было б лепш усё падпісаць пакетам, аднак для гэтага неабходна яшчэ падрыхтавацца, дадаў намеснік кіраўніка Мінэнерга.
Міхаіл Міхадзюк таксама звярнуў увагу, што днямі ў Беларусі падпісаны ўказ аб размяшчэнні АЭС на Астравецкай пляцоўцы. "Выйшаў указ аб размяшчэнні і праектаванні АЭС", - удакладніў намеснік міністра.
Атамная электрастанцыя ў Беларусі будзе збудаваная на Астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласці па расійскім праекце АЭС-2006, распрацаваным ААТ "Санкт-Пецярбургскі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут "Атамэнергапраект" (уваходзіць у расійскую дзяржкарпарацыю "Росатам"). Чакаецца, што першы энергаблок АЭС будзе запушчаны ў 2017 годзе, другі плануецца запусціць у 2018 годзе.-0-
БЕЛТА
Беларусь і Расія працягваюць перамовы па крэдытным і кантрактным пагадненнях на будаўніцтва АЭС
21.9.20110 праглядаў