23 сакавіка, Мінск /Лія Крапівіна - БЕЛТА/. Беларусь і Расія стварылі прававую базу для падпісання дагаворнага пагаднення па рэалізацыі ў Беларусі праекта будаўніцтва АЭС. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Падпісанае 15 сакавіка ў Мінску міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве на тэрыторыі Беларусі АЭС - канцэптуальны дакумент, "які дае прававую базу для падпісання дагаворнага пагаднення для рэалізацыі гэтага праекта", падкрэсліў Міхаіл Міхадзюк. Больш дэталёва далейшая праца Беларусі і Расіі ў гэтым праекце будзе выкладзена ў дагаворным пагадненні і генеральным дагаворы, якія плануюцца да падпісання. Акрамя таго, пагадненнем вызначана, што расійскі бок прадаставіць Беларусі дзяржаўны крэдыт у суме і на ўмовах, якія будуць агавораны асобным міжурадавым пагадненнем, сказаў Міхаіл Міхадзюк. /Будзе дапоўнена/.-0-

БЕЛТА