25 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Расія выйдуць на роўнадаходныя цэны на газ да 2014 года. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін сёння на пасяджэнні прэзідыума Кабінета Міністраў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада Расіі. "Беларусь атрымае так званую інтэграцыйную зніжку і на працягу некалькіх гадоў, да 2014 года, выйдзе на роўнадаходныя цэны", - сказаў Уладзімір Пуцін. Ён нагадаў, што ў цяперашні час цана газу для Беларусі складае $244 за 1 тыс.куб.м. У наступным годзе пры сярэдняй планаванай цане прыкладна каля $400 для еўрапейскіх спажыўцоў Беларусь будзе плаціць за газ у першым квартале $164. "Пры гэтым мы дамаўляемся аб тым, што расійская кампанія "Газпром" набывае ва ўласнасць усе 100% "Белтрансгаза", - сказаў расійскі прэм'ер.-0-

БЕЛТА