Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў правёў тэлефонную размову з намеснікам старшыні Кабінета Міністраў – міністрам замежных спраў Туркменістана Рашыдам Мярэдавым. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.
Паведамляецца, што тэлефонная размова двух міністраў адбылася па ініцыятыве туркменскага боку.
У час гутаркі бакі падрабязна абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-туркменскага ўзаемадзеяння, а таксама графік сумес ных мерапрыемстваў на найбліжэйшую перспектыву.