12 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Украіна заключылі міжурадавае пагадненне аб мерах па развіцці супрацоўніцтва ў сферы транспарціроўкі нафты па ўкраінскай тэрыторыі ў Беларусь. Дакумент падпісаны 12 ліпеня ў рамках рабочага візіту беларускай дэлегацыі на чале з першым намеснікам прэм'ер-міністра Уладзімірам Сямашка ва Украіну, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС. Адбыліся перамовы Уладзіміра Сямашкі з першым віцэ-прэм'ер-міністрам Украіны Андрэем Клюевым па пытаннях двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Бакі абмеркавалі ход выканання Плана сумеснх дзеянняў па рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў беларуска-ўкраінскіх кантактаў - Дарожнай карты, падпісанай 29 мая 2010 года ў Гомелі. У цэнтры ўвагі на перамовах таксама знаходзіліся пытанні супрацоўніцтва ў сферы транзіту нафты па тэрыторыі Украіны і арганізацыі сістэмы паставак беларускіх нафтапрадуктаў ва Украіну.-0-

БЕЛТА