Сёння ў Ханоі было падпісана пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам СРВ аб узаемнай адмене віз, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Цырымонія падпісання і абмену дакументамі аб супрацоўніцтве паміж В'етнамам і Беларуссю адбылася адразу пасля перамоваў прэм'ер-міністраў Беларусі і В'етнама. Таксама падпісана пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам аб перадачы асуджаных для далейшага адбыцця пакарання.
Крыніца: belta.by