18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь падчас 37-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА абрана ў склад Міжурадавага савета Міжнароднай праграмы развіцця камунікацый (Савет МПРК). Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Савет МПРК складаецца з 39 членаў, якія абіраюцца Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў адпаведнасці з прынцыпам геаграфічнай раўнавагі. Савет аналізуе і ацэньвае ход рэалізацыі праграмы, дае ацэнку праектным прапановам для іх наступнага ажыццяўлення ў тых галінах, у якіх неабходна нарошчванне сумеснымі намаганнямі міжнароднай супольнасці.
Беларусь увайшла ў склад савета ўпершыню. Гэта абранне сведчыць аб патэнцыяле Беларусі ў галіне развіцця камунікацый.
Міжнародная праграма развіцця камунікацый заснавана ў складзе ЮНЕСКА ў 1980 годзе з мэтай садзейнічання развіццю сродкаў масавай інфармацыі (СМІ) шляхам фінансавання праектаў, якія адпавядаюць наступным прыярытэтам: садзейнічанне плюралізму СМІ і свабодзе выказвання меркаванняў; падрыхтоўка кадраў у сферы СМІ; развіццё грамадскіх СМІ; выкарыстанне новых тэхналогій з мэтай забеспячэння большай эфектыўнасці незалежных і грамадскіх СМІ.-0-