Беларусь можа прымаць 20-25 млн турыстаў на год. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам генеральны сакратар Сусветнай турысцкай арганізацыі (СТА) Талеб Рыфаі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь можа прымаць 20-25 млн турыстаў на год. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам генеральны сакратар Сусветнай турысцкай арганізацыі (СТА) Талеб Рыфаі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мяжу Беларусі штогод перасякаюць каля 6 млн чалавек. На думку Талеба Рыфаі, гэтая лічба цалкам можа павялічыцца да 20-25 млн. "У Беларусі ў гэтым плане ёсць велізарны патэнцыял. Магчыма, такая колькасць турыстаў прыедзе ў Беларусь не заўтра, не праз два гады ці пяць гадоў, але ў будучыні гэта павінна адбыцца. Еўрапейскі рынак для краіны важны, але трэба таксама даследаваць турыстычны патэнцыял Кітая, Рэспублікі Карэя, іншых азіяцкіх краін, Бразіліі", - сказаў кіраўнік СТА.

Талеб Рыфаі лічыць, што галоўным козырам для прыцягнення мільёнаў турыстаў у Беларусь з'яўляюцца культура і выгаднае геаграфічнае становішча краіны. "Гэта тыя аспекты, якія неабходна ўлічваць у першую чаргу", - упэўнены ён.

Кіраўнік СТА распавёў пра некаторыя сусветныя тэндэнцыі развіцця турызму, параіўшы Беларусі ўлічваць іх пры прасоўванні сваіх магчымасцей. Так, апошнім часам цэнтр турыстычнага прыцягнення перамяшчаецца на Усход, лідарамі па ўязным і ўнутраным турызме становяцца краіны, што развіваюцца, развіццю галіны спрыяе гнуткая візавая палітыка. Сярод турыстаў становіцца ўсё больш моладзі і пажылых людзей. Расце колькасць самастойных падарожнікаў, кожны трэці браніруе туруслугі ў інтэрнэце, а не праз агенцтвы. Па прагнозах СТА, працэнт такіх людзей з кожным годам будзе павялічвацца. Калі турыст усё ж вырашае скарыстацца паслугамі турфірмы, то, як правіла, перавага аддаецца сацыяльна адказнай кампаніі, якая клапоціцца пра навакольнае асяроддзе.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)