Адбылося пасяджэнне выканкама НАК Беларусі. Адным з асноўных пытанняў стала зацвярджэнне складу беларускай спартыўнай дэлегацыі на II Еўрапейскія гульні ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Плануецца, што ў мультыспартыўным форуме, які пройдзе ў беларускай сталіцы з 21 па 30 чэрвеня, у 15 відах спорту возьмуць удзел 227 спартсменаў. Адбор на II Еўрапейскія гульні праводзіўся па ўстаноўленых еўрапейскімі федэрацыямі па відах спорту крытэрыях.
Іменны склад беларускай каманды на II Еўрапейскія гульні будзе апублікаваны пазней, з улікам выканання спартсменамі планавых заданняў і вынікаў, паказаных на адборачных спаборніцтвах.
Таксама на пасяджэнні выканкама абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца бягучай дзейнасці НАК Беларусі, з дакладам аб стратэгіі развіцця хакея выступілі старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Генадзь Савілаў і генеральны дырэктар хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Дзмітрый Баскаў.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)