6 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь мае намер больш актыўна ажыццяўляць двухбаковыя праекты з Іранам. Пра гэта заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Ірана Алі Акбарам Салехі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У Беларусі ні на крок не маем намеру адступаць ад той праграмы нашых дзеянняў, якая была вызначана. І, калі на гэта ёсць воля вашага кіраўніцтва, мы будзем яшчэ больш актыўна ажыццяўляць тыя планы, якія мы намерылі на многіх сустрэчах з кіраўнікамі Ірана", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што разглядае цяперашні візіт міністра замежных спраў Ірана перш за ўсё як магчымасць ацаніць двухбаковыя адносіны на гэтым складаным этапе і ажыццявіць пэўную рэвізію праграм, што рэалізуюцца. "Спадзяюся, што вы з вашым беларускім калегам ажыццявіце такую працу, і я буду ўдзячны, калі яна прывядзе да больш шырокага супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі", - сказаў Прэзідэнт.-0-
БЕЛТА
Беларусь мае намер больш актыўна ажыццяўляць праекты з Іранам - А.Лукашэнка
6.3.20120 праглядаў