Беларусь мае намер штогод нарошчваць здабычу карысных выкапняў. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Мамчык на прэс-канферэнцыі "Вывучэнне нетраў і развіццё мінеральна-сыравіннай базы: выяўленне новых радовішчаў карысных выкапняў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь мае намер штогод нарошчваць здабычу карысных выкапняў. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Мамчык на прэс-канферэнцыі "Вывучэнне нетраў і развіццё мінеральна-сыравіннай базы: выяўленне новых радовішчаў карысных выкапняў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Інтэнсіфікацыя выкарыстання мінеральна-сыравіннай базы, нарошчванне патэнцыялу і здабычы карысных выкапняў у бліжэйшыя пяць гадоў становіцца адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця эканомікі, - сказаў Сяргей Мамчык. - У адпаведнасці з рашэннямі Усебеларускага народнага сходу для гэтых мэт зацверджаны план дзеянняў, прынята дзяржпраграма "Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў на 2016-2020 гады", у якой прадстаўлена падпраграма "Вывучэнне нетраў і развіццё мінеральна-сыравіннай базы Рэспублікі Беларусь", якая ўключае навукова-даследчыя і геолагаразведачныя работы. На выкананне гэтых праграм з дзяржбюджэту будзе штогод вылучана больш за Br120 млрд (недэнамінаваных рублёў)".

У бліжэйшы час будзе распрацавана праграма Саюзнай дзяржавы "Геолагаразведка і прыродакарыстанне". "Ужо падрыхтавана канцэпцыя праграмы, якая, у прыватнасці, прадугледжвае распрацоўку прынцыпова новых апаратурна-тэхналагічных комплексаў, якія забяспечваюць высокую эфектыўнасць пошукаў і дэталёвую разведку радовішчаў карысных выкапняў, што знаходзяцца на вялікіх глыбінях", - адзначыў начальнік упраўлення.

Паводле яго слоў, для забеспячэння розных галін эканомікі краіны геалагі працягваюць выкананне пошуку і разведкі радовішчаў. Так, за мінулую пяцігодку забяспечаны прырост запасаў нафты (4,2 млн т), калійнай солі (323,9 млн т у пераліку на К2О), каменнай солі (512,7 млн т), цэментавай сыравіны (мелу і мергелю - 754,8 млрд т), шклавых пяскоў (62,6 млн т), даламіту (530,5 млн т), пяску будаўнічага (233,7 млн куб.м), пясчана-жвіровых сумесяў (63,2 млн куб.м), глін керамічных (1,4 млн куб.м).