14 верасня, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Беларусь мае намер захаваць практыку бездэфіцытнага бюджэту. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гаворачы аб бездэфіцытным бюджэце, прэм'ер-міністр адзначыў: "Гэта таксама выклікае пэўныя дыскусіі і сярод эканамістаў, і ў каляэканамічных колах, што, маўляў, усе краіны, у тым ліку паспяховыя, маюць пэўны дэфіцыт бюджэту, які накіроўваецца на развіццё. Мы мяркуем, што стабілізацыю, якую мы яшчэ не скончылі, трэба ўсё ж такі забяспечыць пры бездэфіцытным бюджэце".
"Трэба не проста дэклараваць, што жывем па сродках, але і рэальна гэтым кіравацца", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.-0-
БЕЛТА
Беларусь мае намер захаваць бездэфіцытны бюджэт
14.9.20120 праглядаў