18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не будзе мяняць выбарчае закана¬даўства да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 2012 года. Пра гэта заявіў сёння Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы са старшынёй Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Я б не стаў разглядаць варыянты, як ад нас сёння некаторыя патрабуюць, ломкі выбарчага закана¬даўства. Гэта абсалютна непрымальна напярэдадні палітычнай кампаніі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт пагадзіўся з тым, што ў апошнія гады было зроблена вельмі шмат па ўдасканаленні выбарчага закана¬даўства, асабліва ў рамках тых патрабаванняў, якія прад'яўлялі да Беларусі некаторыя міжнародныя арганізацыі, у прыватнасці АБСЕ. Беларусь унесла значныя змены напярэдадні выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў у 2010 годзе, пры гэтым, па словах Лідзіі Ярмошынай, шэраг змен некалькі ўскладніў працу выбарчых камісій на месцах. "Мы імкнуліся да дэмакратызацыі, а аказалася, што ўскладнілі жыццё тым людзям, якія ўвайшлі ў склад выбарчых камісій, але не з'яўляюцца якім-небудзь чынам палітызаванымі", - сказала яна.-0-
БЕЛТА
Беларусь не будзе змяняць выбарчае заканадаўства да парламенцкіх выбараў 2012 года - А.Лукашэнка
18.10.20110 праглядаў