25 жніўня, Мінск /Людміла Сац - БЕЛТА/. Беларусь забяспечыць у 2010 годзе тэмп росту ВУП на ўзроўні 110-111% да мінулага года. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з актывам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сяргей Сідорскі нагадаў, што пры ўсіх складанасцях гэтага года тэмп росту ВУП за студзень-ліпень склаў 107%, прадукцыі прамысловасці - каля 110%, прадукцыя сельскай гаспадаркі - больш за 108%, рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ўзраслі на 8%, рознічны тавараабарот - больш чым на 15%.
"Станоўчая дынаміка характарызуе і іншыя параметры прагнозу. У комплексе гэта азначае, што аднаўленне эканамічнага росту стала паўсюднай рэальнасцю і яна ў сваю чаргу ўплывае на ўсе аспекты выканання сацыяльных праграм і задач", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.-0-
БЕЛТА
Беларусь забяспечыць у 2010 годзе тэмп росту ВУП на ўзроўні 110-111% - С.Сідорскі
25.8.20100 праглядаў