7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заўсёды была і застаецца важным фактарам бяспекі і стабільнасці на еўрапейскім кантыненце і на сусветнай арэне. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім звароце да ўдзельнікаў спецыяльнага ўрачыстага пасяджэння Генеральнай Асамблеі ААН, прысвечанага 65-годдзю Перамогі ў Другой сусветнай вайне, якое адкрылася 6 мая ў Нью-Ёрку.
"У майго народа на генетычным узроўні закладзены код разумення таго, што пагрозу жыццю нясе любая канфрантацыя дзяржаў, паколькі яна здольна перарасці ў глабальную катастрофу, - падкрэсліў беларускі лідар. - Таму суверэнная Беларусь настойліва і паслядоўна рэалізуе выключна міралюбную палітыку!".
Прэзідэнт з гонарам адзначыў, што Беларусь разам з іншымі народамі Савецкага Саюза ўнесла асноўны ўклад у Вялікую Перамогу над фашызмам. Трагічны вопыт Другой сусветнай вайны прывёў супольнасць краін, сярод якіх была і Беларусь, да стварэння Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. "У асобе Беларусі ААН мае надзейнага і актыўнага ўдзельніка барацьбы з незаконным распаўсюджваннем ядзернай зброі і ядзерных матэрыялаў, наркотыкаў, гандлем людзьмі, незаконнай міграцыяй і спробамі рэвізіі вынікаў Другой сусветнай вайны", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Ён са шкадаваннем канстатаваў, што да гэтага часу не зжыты многія прычыны ваенных канфліктаў, якія патрабуюць сумеснымі рашучымі дзеянняў усіх дзяржаў. "У гэтым трывожным пераліку - імкненне да сусветнага панавання, беднасць, штучныя бар'еры ў гандлі, ксенафобія і фанатызм, ігнараванне права любога народа на свой шлях развіцця і навязванне ўсім адной мадэлі", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.
"Мы, беларусы, і надалей будзем рабіць усё ад нас залежнае па забеспячэнні супрацоўніцтва, міру і стабільнасці", - заключыў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы ўдзельнікаў пасяджэння з надыходзячым святам Вялікай Перамогі.-0-
БЕЛТА
Беларусь застаецца фактарам стабільнасці на еўрапейскім кантыненце - А.Лукашэнка
7.5.20100 праглядаў