13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь ажыццяўляе адказную палітыку ў сферы падтрымання міжнароднага міру. Аб гэтым заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч на адкрытых дэбатах у Савеце Бяспекі ААН, якія былі скліканы для абмеркавання новых тэндэнцый пры ажыццяўленні аперацый ААН па падтрыманні міру (АПМ). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Дыпламат падкрэсліў, што Беларусь ажыццяўляе паслядоўную адказную палітыку ў сферы падтрымання міжнароднага міру і бяспекі. Адзін з найбольш яскравых прыкладаў – адмова Беларусі ў 1993 годзе першай з краін былога СССР ад валодання ядзернай зброяй.
"Беларусь паступова далучаецца да ўдзелу ў аперацыях па падтрыманні міру ААН: сёння беларускія прадстаўнікі працуюць у місіі ААН у Ліване", – заўважыў Юрый Амбразевіч.
Паводле яго слоў, для Беларусі, якая страціла каля траціны насельніцтва падчас Другой сусветнай вайны, пытанне аб накіраванні ваеннаслужачых за мяжу патрабуе згоды і разумення ў грамадстве. Таму на дзяржаўным узроўні магчымасць пашырэння ўдзелу прадстаўнікоў краіны ў АПМ ААН разглядаецца з улікам усіх фактараў і вельмі ўважліва.
Прадстаўнік МЗС падкрэсліў важнасць АПМ ААН, якія сёння з'яўляюцца адным з асноўных стабілізуючых фактараў у месцах канфлікту ў свеце. Пры гэтым Юрый Амбразевіч перакананы, што АПМ ААН павінны ажыццяўляцца ў строгай адпаведнасці з мандатам аперацыі і павагай да такіх прынцыпаў, як суверэнітэт і неўмяшанне ва ўнутраныя справы прымаючай дзяржавы.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)