Беларусь плануе максімальна прадставіць свае дасягненні на другім Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Сочы і разлічвае на заключэнне новых выгадных кантрактаў і пагадненняў. Пра гэта заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч падчас селектарнай нарады, у ходзе якой абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі да форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліў: "Беларусі прадастаўляецца ўнікальны шанец сур'ёзна прадэманстраваць дасягненні, якія маюцца ў нас у рэальным сектары эканомікі, у сектары паслуг і, безумоўна, заключыць новыя пагадненні і кантракты". На гэта, па словах Міхаіла Мясніковіча, арыентаваў удзельнікаў форуму і кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Новыя кантракты будуць спрыяць павелічэнню экспарту, а экспарт, як вядома, - гэта адзін з ключавых прыярытэтаў Беларусі. "Ад гэтага залежыць не толькі дабрабыт прадпрыемстваў, але і становішча спраў на фінансавым рынку краіны ў цэлым", - дадаў спікер.

У сувязі з гэтым ён нагадаў, што часу да правядзення форуму засталося не так і шмат (крыху больш за месяц). Сёння Міхаіл Мясніковіч сабраў селектар, каб выслухаць справаздачы прадстаўнікоў рэгіёнаў, а таксама шэрагу міністэрстваў і ведамстваў. Удзельнікі нарады абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі да падпісання пагаднення аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве, заключэння кантрактаў і дагавораў на другім Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, арганізацыі выставы прамысловай прадукцыі, а таксама кірмашу-продажу беларускіх тавараў.