1 снежня, Мінск /Таццяна Чумакова - БЕЛТА/. Беларусь плануе ў наступнай пяцігодцы інвеставаць у развіццё сельскай гаспадаркі да $40 млрд. Пра гэта паведаміў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза на сустрэчы з дэлегацыяй Міністэрства сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Ізраіля, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па словах віцэ-прэм'ера, сродкі будуць накіраваны на развіццё вытворчай і сацыяльнай сферы на вёсцы, а таксама перапрацоўчай прамысловасці. У прыватнасці, у малочную галіну на працягу 2011-2015 гадоў плануецца ўкласці каля $10 млрд.
Іван Бамбіза адзначыў, што перад аграпрамысловым сектарам стаіць задача павялічыць вытворчасць мяса ў 1,7 раза, а экспарт усёй харчовай прадукцыі - у тры разы.
У Беларусі добрая дынаміка вытворчасці збожжа, малака, аднак пакуль невысокая эфектыўнасць, дадаў віцэ-прэм'ер. Ён таксама адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў прыцягненні ізраільскіх тэхналогій, інвестыцый і вопыту ў АПК.-0-
БЕЛТА
Беларусь плануе ў наступнай пяцігодцы інвеставаць у развіццё сельскай гаспадаркі да $40 млрд.
1.12.20100 праглядаў