11 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь па выніках 2010 года заняла 6-е месца сярод асноўных гандлёвых партнёраў Расіі. Пра гэта сведчаць статыстычныя даныя, прадастаўленыя карэспандэнту БЕЛТА ў Федэральнай мытнай службе РФ. Паводле звестак расійскай мытні, беларуска-расійскі таваразварот у 2010 годзе склаў $27 млрд. 874,3 млн., што перавышае паказчык папярэдняга года на 18,9%. Пры гэтым беларускі экспарт у Расію павялічваўся апярэджваючымі тэмпамі - на 46,1%, дасягнуўшы $9 млрд. 816,1 млн. Імпарт з Расіі ў Беларусь узрос на 8%, склаўшыся на ўзроўні $18 млрд. 58,2 млн. У мінулым годзе па аб'ёме гандлю з Расіяй Беларусь апярэдзілі толькі Кітай, Нідэрланды, Германія, Італія і Украіна. Беларусь па гэтым паказчыку абагнала такія эканамічна развітыя краіны, як ЗША, Канада, Японія, Францыя, Вялікабрытанія. У цэлым у 2010 годзе знешнегандлёвы абарот Расіі склаў $625,4 млрд. і ў параўнанні з 2009 годам узрос на 33,3%, у тым ліку з краінамі далёкага замежжа - $534,1 млрд. (рост на 33,4%), з краінамі СНД - $91,3 млрд. (рост на 33%).-0-

БЕЛТА