30 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь пацвярджае гатоўнасць прадаць ААТ "Беларуськалій" мінімум за $30 млрд. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях прыватызацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы вызначылі цану, сёння яна звыш $30 млрд. З ёй пагадзіліся многія міжнародныя фінансавыя інстытуты", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Сёння гаворым пра тое, што мы не супраць прыватызацыі нават такога стратэгічнага прадпрыемства, як "Белкалій", які прыносіць нам у лепшыя гады да $3 млрд. даходаў у краіну. Мы не супраць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што цана вызначана, і зараз яна складае звыш $30 млрд. "Нас народ за гэта папракнуў? Не. Мы яго прадалі? Не, таму што мы паставілі нармальную цану, з якой пагадзіліся многія міжнародныя фінансавыя інстытуты", - адзначыў Прэзідэнт. "Але тым, хто хацеў прыватызаваць наша прадпрыемства "Белкалій" і быў гатовы плаціць толькі $15 млрд., я ім сказаў: "Да пабачэння, сыходзьце", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
"Думаю, і далей трэба так працаваць. Той, хто хоча прыйсці ў краіну і купіць нейкую маёмасць, ён ведае, што ў нас ёсць. Калі не ведае, хай прыязджае, мы любую дэлегацыю можам прапанаваць нашы прадпрыемствы, але яны каштуюць нятанна", - лічыць Прэзідэнт. -0-
БЕЛТА
Беларусь пацвярджае гатоўнасць прадаць "Беларуськалій" мінімум за $30 млрд.
30.3.20120 праглядаў