6 чэрвеня, Кіеў /Кар. БЕЛТА/. Беларусь атрымае крэдыт з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у памеры $3 млрд. Адпаведнае рашэнне было адобрана на пасяджэнні Савета Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, якое прайшло 4 чэрвеня ў Кіеве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Крэдыт будзе выдзелены часткамі на працягу 3 гадоў. Ён выдаецца на 10 гадоў з льготным перыядам адтэрміноўкі пагашэння на 3 гады.
У 2011 годзе будзе выдзелена $1,24 млрд., у тым ліку першы транш у памеры $800 млн. паступіць на працягу 10-15 дзён. Да канца года па прадастаўленых урадам Беларусі індыкатарах стабільнасці фінансавай сітуацыі будзе выдзелены другі транш у памеры $440 млн.
Стаўка выдзеленага крэдыту плаваючая, яна будзе вызначацца з улікам знешніх запазычанняў Расійскай Федэрацыі і Казахстана зыходзячы з рэйтынгаў гэтых краін. Як адзначыў кіраўнік Мінфіна Расіі Аляксей Кудрын, стаўка, якая складае каля 4%, на сённяшні дзень вельмі нізкая.-0-
БЕЛТА
Беларусь атрымае крэдыт з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у памеры $3 млрд.
6.6.20110 праглядаў