21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь павысіць тарыф на паслугі па транспарціроўцы нафтапрадуктаў па магістральных трубаправодах, размешчаных на тэрыторыі рэспублікі, з 1 красавіка 2013 года на 12%. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі Беларусі ад 11 лютага 2013 года, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
Устанаўліваецца тарыф на паслугі па транспарціроўцы нафтапрадуктаў па магістральных трубаправодах, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, у памеры $2,34 за 1 т нафтапрадуктаў, перамешчаных на адлегласць 100 км. Транспарціроўку ажыццяўляе прыватнае вытворчае унітарнае прадпрыемства "Захад-Транснафтапрадукт".
Раней пастановай Мінэканомікі дзейнічаў тарыф у памеры $2,09 за транзіт 1 т нафтапрадуктаў на 100 км.
Новы дакумент прыняты ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Расійскай Федэрацыі аб узаемадзеянні пры эксплуатацыі магістральных нафтапрадуктаправодаў, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, ад 8 чэрвеня 2004 года і ўказам ад 25 лютага 2011 года №72 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь".-0-