19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь запросіць прадстаўнікоў АБСЕ і іншых міжнародных арганізацый для назірання за парламенцкімі выбарамі. Пра гэта паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына па выніках пасяджэння ЦВК па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў у Нацыянальны сход пятага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Міжнародныя назіральнікі будуць прысутнічаць на выбарах, з улікам нашых міжнародных абавязацельстваў, якія мы свята выконваем", - сказала старшыня ЦВК.
Лідзія Ярмошына таксама адзначыла: "Рашэнне аб тэрмінах і фармаце назірання з боку міжнародных місій прымае Міністэрства замежных спраў. Менавіта МЗС будзе накіроўваць адпаведныя запрашэнні міжнародным місіям".
Беларускія парламентарыі, у сваю чаргу, будуць запрашаць дружалюбныя парламенты, у асноўным гэта дэлегацыі краін СНД, адзначыла яна.-0-
БЕЛТА
Беларусь запросіць прадстаўнікоў АБСЕ для назірання за парламенцкімі выбарамі
19.6.20120 праглядаў