6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманда Беларусі прыме ўдзел у чэмпіянаце краін Балтыі па пажарна-выратавальным спорце. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

"Спаборніцтвы пройдуць у літоўскім горадзе Цельшэй 6-8 жніўня. У чэмпіянаце прымуць удзел каманды Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі", - распавялі ў міністэрстве.

Турнір будзе праведзены па чатырох відах спаборніцкай праграмы: пераадоленне 100-метровай паласы з перашкодамі; пад'ём па штурмавой лесвіцы на 4-ы паверх навучальнай вежы; пажарная эстафета 4х100 м; баявое разгортванне ад мотапомпы.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)