Беларусь прыцягне кітайскі крэдыт да $1,4 млрд для будаўніцтва горна-абагачальнага комплексу. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.

Беларусь прыцягне кітайскі крэдыт да $1,4 млрд для будаўніцтва горна-абагачальнага комплексу. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.

Мінфін, Дзяржаўны банк развіцця Кітая, Беларусбанк і СТАА "Слаўкалій" падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні. Дакумент прадугледжвае прыцягненне Беларусбанкам крэдыту ў суме да $1,4 млрд. Сродкі пойдуць на будаўніцтва ў Беларусі новага горна-абагачальнага комплексу на сыравіннай базе Няжынскага ўчастка Старобінскага радовішча калійных соляў. Крэдыт гарантаваны беларускім урадам.

У міністэрстве расказалі пра іншыя пагадненні, заключаныя падчас візіту Старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Беларусь. Так, Мінфін і Экспартна-імпартны банк Кітая падпісалі два крэдытныя пагадненні аб прадастаўленні кітайскім банкам льготных крэдытаў на тэрмін 12-15 гадоў у суме каля $330 млн. Такім чынам будзе прафінансавана рэалізацыя двух значных інвестыцыйных праектаў. Першы - па будаўніцтве "пад ключ" інжынернай і транспартнай інфраструктуры стартавай зоны паўночнай пляцоўкі тэрыторыі першачарговага асваення Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку. Другі - па арганізацыі вытворчасці па зборцы легкавых аўтамабіляў на 2012-2030 (СЗАТ "БелДжы").

Акрамя таго, "БелДжы" і Экспартна-імпартны банк Кітая заключылі крэдытнае пагадненне, па якім прадпрыемства атрымлівае крэдыт на 10 гадоў на суму каля $88 млн для будаўніцтва завода па зборцы легкавых аўтамабіляў. Крэдыт прадастаўляецца пад гарантыю кітайскай карпарацыі "Джылі".

Беларускі ўрад выступіў гарантам для выдзялення дзвюх 15-гадовых крэдытных ліній для рэалізацыі праектаў у транспартнай сферы, энергетыцы, прамысловасці, інфраструктуры, а таксама сектары малога і сярэдняга бізнесу Беларусі на агульную суму $1 млрд. Адпаведныя дамоўленасці дасягнуты паміж Дзяржаўным банкам развіцця Кітая з Беларусбанкам і Банкам развіцця Беларусі.

Усяго падчас візіту Старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Беларусь у крэдытна-інвестыцыйнай сферы дасягнуты доўгатэрміновыя дамоўленасці на агульную суму каля $3,5 млрд.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)