Беларусь прыцягне ад міжнародных фінансавых інстытутаў больш за 180 млн еўра для рэалізацыі інвестпраекта па пашырэнні ўстойлівага энергакарыстання. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 24 верасня 2019 года №651 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
У 2020-2024 гадах прадугледжана прыцягненне пазык Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця ў памеры 90 млн еўра тэрмінам на 20 гадоў і Еўрапейскага інвестыцыйнага банка ў памеры 90 млн еўра тэрмінам на 25 гадоў для фінансавання інвестыцыйнага праекта "Пашырэнне ўстойлівага энергакарыстання", а таксама гранта Глабальнага экалагічнага фонду ў памеры $3,653 млн у падтрымку рэалізацыі гэтага праекта.
У якасці асновы для правядзення перамоваў урадам адобраны праекты адпаведных пагадненняў.
На правядзенне перамоваў па праектах пагадненняў і ўнясенне пры неабходнасці змен непрынцыповага характару ўпаўнаважаны Дзяржстандарт. Ён жа пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобраных праектаў будзе падпісваць дакументы.