19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае за больш цеснае супрацоўніцтва паміж краінамі ў галіне навукі і тэхнікі, у прыватнасці інфарматыкі. Аб гэтым заявіў на сесіі Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН прадстаўнік Беларусі Сяргей Сяргееў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Цэнтр навін ААН.
Ён выказаў занепакоенасць у сувязі з тым, што адны дзяржавы істотна адстаюць ад іншых па ўзроўні развіцця высокіх тэхналогій. Перадавыя краіны, на думку Сяргея Сяргеева, павінны дзяліцца сваім вопытам і гуляць лідзіруючую ролю ў абмене навуковымі ведамі і перадавымі распрацоўкамі.
Беларусь праводзіць актыўную работу па нарошчванні свайго навукова-тэхнічнага патэнцыялу. Краіна ажыццяўляе шэраг праектаў у галіне высокіх тэхналогій, у тым ліку інфармацыйна-камунікацыйных. Па ўзроўні іх развіцця Беларусь займае 55-е месца сярод 161 краіны, а па іх цэнавай даступнасці - 27-е месца.
Сяргей Сяргееў заявіў, што Беларусь усецала падтрымлівае дзейнасць Камісіі ААН па навуцы і тэхніцы ў мэтах развіцця, і звярнуўся да ААН з просьбай аказаць садзейнічанне краінам СНД у развіцці высокіх тэхналогій.-0-
БЕЛТА
Беларусь заклікае ААН актыўна падтрымаць развіццё высокіх тэхналогій
19.7.20100 праглядаў